Старшыню калгаса знялі з пасады пасля абвінавачання ў карупцыі

Былы ветэрынар калгасу Валерый Вусік у газеце “Магілёўскі выбар” апублікаваў артыкул, у якім даводзіў, што старшыня СВК “ЛебядзянкаПётр Бялоў бярэ хабар і злоўжывае сваім службовым становішчам. Толькі пасля публікацый у СМІ фактаў карупцыі з’явіўся шырокі грамадскі рэзананс.

“Магілёўскі выбар” як апублікаваў той артыкул, што я напісаў, то адразу пачаўся вялікі шум, — расказвае пенсіянер. — Мне, праўда, за яго далі штраф у памеры пяці мільёнаў рублёў, а самога старшыню калгаса знялі з пасады. Відаць, яго начальства зразумела, што такі шум ім непатрэбны, і знялі яго, прызначыўшы на яго месца іншага чалавека”.

Вясковец кажа, што СВК “Лебядзянка” ўзначаліў былы старшыня Эсьманскага сельсавета Алег Салавей. Аднак яго намеснікам паставілі ўсё таго ж самага Пятра Бялова. Атрымліваецца, што пасля паніжэння на пасадзе ў калгасе мала што змянілася. Працягвае Валеры Вусік:

“Факты, якія я агучваў у незалежнай газеце “Магілёўскі выбар”, цалкам пацвярджаюцца. Такія старшыні СВК выгадныя, аднак яго ўжо немагчыма было праз грамадскі рэзананс утрымаць на пасадзе, і яго знялі”.

Вясковец адзначае, што былога старшыню дагэтуль правяраюць супрацоўнікі Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. За змаганне супраць карупцыі ў калгасе пацярпеў і сам вясковец. Так, Валерыя Вусіка выключылі з сельгас-вытворчага кааператыва “Лебядзянка”, і цяпер кааператыў не будзе дапамагаць яму ў пасадцы і зборы ўраджаю бульбы. Вясковец  лічыць, што такое рашэнне з'яўляецца непавагай да яго як пенсіянера.

Рубрыка “Ты можаш” спецыяльна для праграмы Кардыяграма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі