Вы тут

Станцыя метро "Усход" зноў адкрыта для пасажыраў

Метро ў Мінску 

Станцыя метро "Усход" адкрыта для пасажыраў. Пра гэта паведаміў Twitter мінскага метрапалітэна.

Уваход у станцыю быў часова зачынены днём 24 траўня з-за надзвычай здарэння: у службовым памяшканні адбылося кароткае замыканне з задымленнем. На месцы працавалі ратавальнікі, якія прыехалі туды на некалькіх пажарных машынах.

Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.