Вы тут

Уваход у станцыю метро "Усход" закрыты: на месцы працую ратавальнікі

Пажарныя разлікі каля станцыі метро "Усход" / twitter.com/112MINSK    

Уваход у станцыю метро "Усход" закрыты. На месцы знаходзяцца некалькі пажарных машын.

Як паведаміла гарадское ўпраўленні МНС у Twitter, выратавальнікі выехалі з-за паведамлення пра задымленне на станцыі, прычынай якога стала кароткае замыканне электраправодкі ў тунэлі. Вялікая колькасць тэхнікі абумоўлена складанасцю аб'екта. Пры гэтым рух метро не спыняўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.