Стала вядома, з кім беларускія тэнісісткі згуляюць на Уімблдоне
![Стала вядома, з кім беларускія тэнісісткі згуляюць на Уімблдоне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1042835941ria715.jpg.webp?itok=plNWAHBX)
Стала вядома, з кім беларускія тэнісісткі згуляюць на Уімблдоне. Лёсаванне турніру прайшло 29 чэрвеня, інфармуе "Прессбол".
Арына Сабаленка (45-е месца ў рэйтынгу WTA) сустрэнецца з Міхаэлай Бузарнэску з Румыніі (28), Аляксандра Сасновіч (50) — з Петрай Квітавай з Чэхіі (8), Вікторыя Азаранка (87) — з Кацярынай Аляксандравай з Расіі (104) і ў другім крузе можа выйсці на Караліну Плішкаву з Чэхіі (7), якую на турніры ў Істбарне абыграла Сабаленка. Саперніцай Веры Лапко (84) будзе Крысціна Макхэйл з ЗША (90).
Матчы адзіночнага разраду стартуюць 2 ліпеня.