Стала вядома, як выглядае Міхаіл Саакашвілі пасля дзвюх галадовак

Міхаіл Саакашвілі / radiotavisupleba.ge, кадры з відэатрансляцыі
Міхаіл Саакашвілі / radiotavisupleba.ge, кадры з відэатрансляцыі

Упершыню за апошні час з'явіліся кадры з Міхаілам Саакашвілі. На іх бачна, наколькі схуднеў экс-прэзідэнт Грузіі пасля дзвюх галадовак.

Суд у Тбілісі працягвае разглядаць справу супраць Саакашвілі за разгон акцыі 7 лістапада 2007 года і пагром тэлекампаніі "Імэдзі". Экс-прэзідэнт удзельнічае ў пасяджэннях праз відэасувязь. Сам ён знаходзіцца на лячэнні ў клініцы "Вівамедзі".

Саакашвілі быў завочна асуджаны ў Грузіі ў 2014 годзе. Увосень 2021 ён таемна вярнуўся на Радзіму і быў затрыманы.

Саакашвілі быў прэзыдэнтам Грузіі ў 2004–2013 гадах. Цяпер ён мае толькі грамадзянства Украіны. 
 

Стала вядома, як выглядае Міхаіл Саакашвілі пасля дзвюх галадовак
Міхаіл Саакашвілі / radiotavisupleba.ge, кадры з відэатрансляцыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі