Стала вядома, як будуць выглядаць новыя талончыкі на транспарт у Мінску

Аўтобус на маршруце ў Мінску / Еўрарадыё
Аўтобус на маршруце ў Мінску / Еўрарадыё

З 9 снежня ў грамадскім транспарце Мінска даражэе праезд. За адну паездку давядзецца плаціць 70 капеек. Змяняецца і выгляд талончыкаў. З сённяшняга дня яны паступаюць у продаж.

Стало известно, как будут выглядеть новые талончики на транспорт в Минске

Пры гэтым талоны старога ўзору, набытыя да падаражэння, будуць сапраўдныя да 7 студзеня, расказала агенцтву "Мінск-Навіны" прэс-сакратар ГП "Мінсктранс" Алена Грамыка. Пасля 7 студзеня іх можна будзе абмяняць у спецыялізаваных кіёсках на новыя талоны, даплаціўшы розніцу.

Кошт праязных білетаў, раней запісаных на бескантактавыя смарт-карты, не мяняецца, нагадалі ў "Мінсктрансе".

Нагадаем, што апошні раз праезд у грамадскім транспарце Мінска даражэў год таму — у снежні 2019-га. Еўрарадыё падлічыла, што за 20 гадоў гэта ўжо 33-е падвышэнне цаны праезду. За гэтыя гады цана талончыка на адну паездку ў аўтобусе, тралейбусе ці трамваі вырасла ў 187,5 разоў. Паездка на метро падаражэла яшчэ больш: цана жэтончыка за 20 гадоў вырасла ў 200 разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі