Стала вядома, у якой форме зборная Беларусі згуляе з французамі (фота)

Стала вядома, у якой форме футбольная зборная Беларусі згуляе з французамі. Адборачны матч чэмпіянату свету 2018 года пройдзе ў аўторак на "Барысаў-Арэне", пачатак у 21.45. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".

Фота "новага хатняга камплекту формы" змясціла ў Twitter прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Гэта — бела-чырвона-чорная форма з нацыянальным арнаментам (у брамніка — зялёна-чорная).

Як вядома, усе білеты на матч прададзеныя. Беларуская федэрацыя футбола рыхтуе флэш-моб — кожны заўзятар атрымае майку зборнай з нацыянальным арнаментам.