Вы тут

Стала вядома, у чым вінавацяць Марыну Золатаву і Алену Талкачову

Алена Талкачова / Еўрарадыё

31 траўня ў Мінскім гарадскім судзе разглядалая скарга на ўзяцце пад варту супрацоўнікаў TUT.by — галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай і журналісткі Алены Талкачовай. Працэс быў закрытым, паведамляе ТГ-канал выдання. 

Падчас яго стала вядома, у чым менавіта вінавацяць затрыманых супрацоўніц выдання — у саўдзеле ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 1 арт. 16, ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Ім пагражае да 5 гадоў "хіміі" ці ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Суд пакінуў Золатаву і Талкачову пад вартай. 

Агулам па справе TUT.by затрыманыя 15 чалавек. Сярод іх — супрацоўнікі рэдакцыі, якія па сваёй працы не звязаныя з эканамічнай дзейнасцю кампаніі, выплатай падаткаў і юрыдычнымі аспектамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.