Стала вядома, колькі беларусы будуць кампенсаваць за "камуналку", праезд і пошту

Стала вядома, колькі беларусы будуць кампенсаваць за "камуналку", праезд і пошту

У Беларусі зацвердзілі антыінфляцыйную праграму. Адпаведную пастанову Саўмін і Нацбанк прынялі 11 верасня. Як інфармуе сайт pravo.by, праграма прадугледжвае "правядзенне мерапрыемстваў, якія накіраваныя на фармаванне тарыфнай палітыкі", з улікам павелічэння даходаў насельніцтва. Што да "камуналкі", дык запланаваная "аптымізацыя выдаткаў" на аказанне жыллёва-камунальных паслуг у 2018-2020 гадах. У 2019-м будзе распрацаваны механізм "падтрымання 100-адсоткавага ўзроўню кампенсацыі тарыфамі выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг". Ён пачне рэалізоўвацца з 2020-га. Таксама будзе адбывацца "паэтапнае скарачэнне памераў перакрыжаванага субсідавання насельніцтва".

У дакуменце пазначаныя тэрміны і памеры ўзроўню кампенсацыі беларусамі да 2020 года праезду ў гарадскім і прыгарадным пасажырскім транспарце. Будуць павышацца тарыфы і прымацца меры "па аптымізацыі". Узровень кампенсацыі насельніцтвам праезду ў гарадскім аўтатранспарце мусіць скласці не менш за 80% (у абласцях — не менш за 90%, у Мінску — не менш за 70%), у прыгарадным аўтатранспарце — не менш за 65%.

Аказанне паслуг электрасувязі і паштовай сувязі да 2020 года насельніцтва мусіць кампенсаваць 100%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі