Тэлеграм-канал сілавікоў "Адваротны бок", дзе таксама публікуюць відэа з рэпрэсаванымі, выпадкова раскрыў сваіх адміністратараў. Там з'явіўся дакумент з графікам дзяжурстваў, піша "Наша Ніва".
Аказалася, што за вядзенне канала адказвае падраздзяленне Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС. Графік дзяжурстваў на канале склаў падпалкоўнік Сяргей Іванавіч Басько. Падчас пратэстаў у Жодзіне ён выдаваў сябе спачатку за пратэстуючага, а пасля за аператара незалежных СМІ і таемна здымаў удзельнікаў пратэстаў.
