Стала вядома, калі ў Мінску адключаць ацяпленне

Стала вядома, калі ў Мінску адключаць ацяпленне. Мяркуецца, што гэта адбудзецца ў першай дэкадзе траўня. Чыноўнікі арыентуюцца на прагноз надвор'я.

"Мы адсочваем звесткі пра надвор'е штодня і маніторым сітуацыю", цытуе БЕЛТА словы Дзмітрыя Марцінкевіча, намесніка начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама. Ён звяртае ўвагу на той факт, што на працягу дзесяцігоддзя ацяпленне ў кватэрах мінчукоў адключалі ў другой палове красавіка і толькі ў апошнія два гады — у траўні. Напрыклад, летась адключэнне пачалося 12 траўня. Сіноптыкі тады абрадавалі чыноўнікаў прагнозам: тэмпература паветра месцамі ў Беларусі мусіла дасягнуць 24-26 градусаў. Пакуль жа такога цяпла ў нашай краіне няма.

З 17 траўня ў Мінску пачнуць паэтапна адключаць гарачую ваду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.