Стала вядома, калі і па якім артыкуле будуць судзіць гісторыка Мельнікава

Ігар Мельнікаў

Ігар Мельнікаў / Euroradio

10 верасня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца працэс над гісторыкам Ігарам Мельнікавым. Як піша "Наша Ніва", яго вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 арт. 361-4 КК). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — шэсць гадоў калоніі, мінімальнае — "хімія", але такія выпадкі па гэтым артыкуле пакуль невядомыя.

Паведамляецца, што Мельнікава затрымалі ў той жа час, калі адбылася аблава за дапамогу сваякам палітвязняў. Апошняі раз у Інстаграм ён выходзіў 21 студзеня 2024 года — напярэдадні хапуна. Але невядома, ці ён трапіў пад "зачыстку", ці яго затрыманне проста супала з гэтым рэйдам. У чым канкрэтна вінавацяць гісторыка — невядома.

Мельнікаву 44 гады. Ён мае ступень кандыдыта гістарычных навук і спецыялізуецца па вайсковай гісторыі і гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 — 1939 гады). Гісторык выдаў паўтара дзясятка кніг. Апошняя з іх — "Калабарацыянізм. Анатомія здрады" (2023).

Мельнікаў рыхтаваў да друку кнігу "Прыступіць да ліквідацыі" — пра барацьбу чэкістаў і міліцыі ў пасляваеннай Беларусі з "ляснымі братамі". Аднак выдаць яе не паспеў.

Пра затрыманне Мельнікава стала вядома толькі месяц таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі