Стала вядома, калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карты

Стала вядома, калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карты

Стала вядома, калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карты. Як інфармуе БЕЛТА, беларуская інтэграваная сервісна-разліковая сістэма пачне працаваць з 1 ліпеня 2018 года (раней гэта планавалася зрабіць да пачатку 2019 года). Па словах міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргея Папкова, “тэрмін жорсткі”, але паспець трэба. У красавіку 2018-га сістэма мусіць быць запушчаная ў тэставым рэжыме. А ў бліжэйшы час будзе абвешчаны конкурс на распрацоўку яе апаратна-праграмнага комплексу. “Сістэма вельмі магутная, складаная, патрэбны час, каб яе абкатаць”, — адзначыў міністр.

Новаўвядзенне дазволіць замяніць грамадзянам нашай краіны ўнутраныя пашпарты на ID-карты, якая стане паўнавартасным сродкам ідэнтыфікацыі грамадзян. Іх выдачай будзе займацца Міністэрства ўнутраных спраў. Іншая функцыя ID-карты — яна стане ключом-доступам беларуса для атрымання розных відаў электронных адміністрацыйных паслугаў. У будучыні яна зможа замяніць правы кіроўцы, паведаміў Сяргей Папкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі