Стала вядома, чаму ў частцы Мінска знікла электрычнасць

Стала вядома, чаму ў частцы Мінска знікла электрычнасць

Стала вядома, чаму 31 ліпеня ў частцы Мінска знікла электрычнасць. Прычына — няўзгодненыя земляныя работы, якія праводзіў “Мінскрэмбуд”, у выніку чаго быў пашкоджаны кабель, адбылося кароткае замыканне на падстанцыі “Старажоўская”, пашкоджана абсталяванне, інфармуе ў сацсетках прэс-служба “Белэнерга”. Каля 16-й гадзіны электрычнасць знікла ў спажыўцоў, якія атрымлівалі электрычнасць з згаданай падстанцыі. На вуліцах Куйбышава, Якуба Коласа, Сурганава ды іншых спыніліся тралейбусы і трамваі. Рух грамадскага транспарту быў адноўлены ў 17.50. Неўзабаве электрычнасць з’явілася ў кватэрах мінчукоў у згаданым раёне, інфармуе "Мінскэнерга".

Спачатку было паведамленне пра пажар на падстанцыі “Старажоўская”, што не пацвердзілася. Там зафіксавалі толькі задымленне.

Стала вядома, чаму ў частцы Мінска знікла электрычнасць
Фота: twitter.com/MartinRomanovic
Стала вядома, чаму ў частцы Мінска знікла электрычнасць
Фота: Мінскэнерга
Стала вядома, чаму ў частцы Мінска знікла электрычнасць
Фота: Мінскэнерга

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі