У Мінску аднавілі рух тралейбусаў і трамваяў

У Мінску аднавілі рух тралейбусаў і трамваяў

У Мінску аднавілі рух тралейбусаў (12 маршрутаў) і трамваяў (4 маршруты). Аварыйнае адключэнне электраэнергіі адбылося каля 16-й гадзіны, грамадскі транспарт аднавіў працу ў 17.50. Як паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве “Мінсктранс”, для абслугоўвання пасажыраў арганізоўваліся часовыя аўтобусныя маршруты.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак адбылося здарэнне на трансфарматарнай падстанцыі ў раёне вуліцы Карастаянавай (кароткае замыканне электрашчыта). Аднак ратавальнікі адзначаюць, што яно не мае дачыненне да адключэння электрычнасці ў раёне вуліц Якуба Коласа, Куйбышава, Сурганава, Някрасава ды іншых. “Мінскэнерга” паведаміла пра адключэнне электраэнергіі на падстанцыі “Старажоўская”, але пакуль без падрабязнасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі