Ларычаў на судзе запатрабаваў паказаць відэа яго затрымання

Ларычаў на судзе запатрабаваў паказаць відэа яго затрымання

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ідзе суд над Алегам Ларычавым — каардынатарам суполкі вулічных мастакоў Signal project. Хлопца вінавацяць у хуліганстве: нібыта ён лаяўся матам і парушаў грамадскі парадак (арт.17.1 Адміністратыўнага кодэксу). 

Сам Ларычаў заяўляе, што ён толькі выйшаў увечары ў сераду, 26 красавіка, з піцэрыі, як яго адразу затрымалі. 

Суд над затрыманым пачаўся 27 красавіка, але быў перанесены, бо хлопец хадайнічаў, каб у якасці доказу быў прагледжаны запіс з відэакамеры, што была на АМАПаўцу, які яго затрымліваў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі