Стала вядома, адкуль Лукашэнка даведаўся пра звальненне людзей прыватнікамі

Стала вядома, адкуль Лукашэнка даведаўся пра звальненне людзей прыватнікамі

Стала вядома, чаму Аляксандр Лукашэнка заявіў пра звальненне ў прыватных кампаніях людзей, якія не падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў. Як паведамляе БЕЛТА, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына распавяла, што ў камісію прыйшоў... ананімны ліст. У ім невядомы аўтар ці аўтары сцвярджаюць, што на нейкім прыватным прадпрыемстве галоўным бухгалтарам працуе жонка ўласніка. Яна ж уваходзіць у склад ініцыятыўнай групы аднаго з альтэрнатыўных кандыдатаў. І жанчына "адназначна заявіла, што калі подпісы не будуць пастаўлены, то яны не атрымаюць заробак", пераказвае змест ананімкі Ярмошына. Паводле яе слоў, ЦВК правярае не толькі гэты ліст, але і ананімныя заявы, якія з'яўляюцца ў інтэрнэце і змяшчаюць інфармацыю пра ўсе ініцыятыўныя групы.

Гэтага было дастаткова, каб Лукашэнка даручыў выпрацаваць сістэму праверак прыватных кампаній, каб высветліць прычыны звальнення людзей за апошнія тры месяцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі