Спявачка Ляўчук, каб падтрымаць палітвязня Пушкіна, намалявала карціну валасамі

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, каб падтрымаць мастака-палітвязня Алеся Пушкіна, правяла перфоманс. Яна намалявала карціну... валасамі і выставіла яе на дабрачынны аўкцыён. Сродкі, атрыманыя ад продажу лота, будуць накіраваныя на падтрымку Алеся Пушкіна і яго сям’і, паведамляе @by_culture.

"Працуючы над гэтай карцінай, я думала пра неверагоднай моцы ўнутраны стрыжань Алеся Пушкіна, — кажа Ляўчук. — Гэты чалавек — узор шматгадовага змагання за свабоду Беларусі".

У сакавіку 2022-га мастак Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "рэабілітацыі нацызму" (выстаўленая на выставе ў Гродне карціна беларускага антысавецкага партызана) і "здзеку з дзяржаўных сімвалаў" (перфоманс у Кіеве з чырвона-зялёным сцягам). 

Маргарыта Ляўчук каля сваёй карціны / event.auctria.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.