Спявачка Адэль ўзнагароджаная трыма прэміямі Brit Awards

Спявачка Адэль ўзнагароджаная трыма прэміямі Brit Awards

Уручэнне прэміяў Brit Awards адбылося ў 36-ы раз. Спявачка Адэль атрымала прэмію ў трох намінацыях — за лепшы сінгл года ("Hello"), за лепшы альбом, а таксама як лепшая спявачка года.

Рок-гурт Coldplay быў прызнаны найлепшым брытанскім гуртом года, а аўстралійскі рок-калектыў Tame Impala перамог у намінацыі "найлепшы міжнародны гурт", перадае BBC.

У намінацыі Brits Icon Award прэмію пасмяротна прысудзілі Дэвіду Боўі, які памёр ад раку 11 студзеня.

Музычную прэмію Brit Awards заснавала Брытанская асацыяцыя вытворцаў фанаграм. Упершыню ўзнагарода была ўручаная ў 1977 годзе, а з 1982 года яна ўручаецца штогод.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі