“Справа Гнёта”: чаму яна мае вялікае значэнне для ўсіх беларусаў замежжа — эфір

Андрэй Гнёт

Андрэй Гнёт / Facebook

Апеляцыйны суд у Бялградзе 27 жніўня разгледзеў справу беларуса Андрэя Гнёта, беларускага рэжысёра тэлерэкламы і музычных кліпаў, сузаснавальніка Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY, якога ў кастрычніку 2023-га затрымалі ў Сербіі паводле ордара Інтэрпала. Рэжым Лукашэнкі абвясціў Гнёта ў міжнародны вышук, абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў. Пасяджэнне скончанае, але рашэння — экстрадуюць палітуцекача ў Беларусь ці не — давядзецца чакаць да 30 дзён. Суд будзе разглядаць атрыманыя матэрыялы.

Чаму сітуацыя з затрыманнем і экстрадыцыяй Гнёта так цяжка і доўга разглядаецца судом і колькі ў гэтай сітуацыі палітыкі? Чаму “справа Гнёта” важная для ўсіх беларусаў, якія апынуліся за мяжой ў выніку пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму? Як на рашэнне суда ўплывае міжнародны розгалас і чаму “Вясна” не прызнала Гнёта палітвязнем? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць юрыстка, сузаснавальніца дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганна Маціеўская і прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі