Спецназаўцы не пускаюць лідэраў дэмакратычнага руху ў Дом ўрада

У Мінску сабраліся лідэры дэмакратычнага руху і актывісты апазіцыйных партый, якія збіраюцца перадаць дэпутатам подпісы жыхароў Беларусі супраць адмены сацыяльных ільгот. Аднак каля помніка Леніну дарогу ім перакрылі супрацоўнікі спецназу. Яны паведамілі, што Дом ураду рэжымны аб’ект і знаходзіцца ў ім без спецыяльнага пропуску забаронена. Сярод прысутных старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Зміцер Траўчук, Еўрарадыё, Мінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі