Спартыўны суд у Лазане дапусціў "Манчэстар Сіці" да еўракубкаў
![Спартыўны суд у Лазане дапусціў "Манчэстар Сіці" да еўракубкаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-07-13t091205z_140966991_rc29sh941zxh_rtrmadp_3_soccer-england-mci-cas.jpg.webp?itok=wrWX0RVY)
Спартыўны арбітражны суд у Лазане дапусціў футбольны клуб "Манчэстар Сіці" да еўракубкаў. У лютым УЕФА адхіліў англійскі клуб ад іх на два гады за парушэнне правіл ліцэнзавання і фінансавага fair play (было зафіксавана завышэнне спонсарскіх даходаў). Суд забарону адмяніў і знізіў штраф, накладзены еўрапейскай федэрацыяй — з 30 млн еўра да 10 млн еўра.
CLUB STATEMENT https://t.co/RlR33Vy2bI
— Manchester City (@ManCity) July 13, 2020
UEFA takes note of the decision taken by the Court of Arbitration for Sport to reduce the sanction imposed on Manchester City FC...
— UEFA (@UEFA) July 13, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.