Вы тут

Спам-рассыланне: карыстальнікам "Голаса" прапануюць самім прыйсці ў міліцыю

"Вам надлежит прибыть в ближайший отдел внутренних дел для дачи пояснений"

У Телеграме чарговы спам: на гэты раз беларусаў, нібыта прагаласаваўшых на платформе "Голас", заклікаюць прыйсці ў міліцыю самастойна!

“Если Вы получили это сообщение, значит, номер Вашего телефона опубликован “Голосом” и Вам надлежит прибыть в ближайший отдел внутренних дел для дачи пояснений об обстоятельствах вовлечение в антиобщественную деятельность, сопряжённую с экстремизмом и терроризмом”, — утверждается в сообщении.

Раней платформа "Голас" абвергла, што адбылася ўцечка дадзеных карыстальнікаў. Раней у інтэрнэце пачалі распаўсюджваць базу нібыта з іх нумарамі. "Голас" называе здарэнне чарговай спробай дыскрэдытацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.