Снег выпаў на поўдні Бразіліі, ад холаду загінулі людзі (відэа)

У шэрагу гарадоў, дзе снегу не бачылі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, слупок тэрмометру апусціўся да мінус 7,4 градуса па Цэльсію. Замаразкі абрынуліся таксама на Парагвай, Уругвай, Аргенціну і Чылі. Цяпер дзеці і дарослыя лепяць снегавікоў, перадае РИА Новости са спасылкай на лацінаамерыканскія СМІ.



Аднак апроч забаваў нечаканыя халады нясуць і трагедыі: у Сан-Паулу адзін чалавек замерз насмерць, прыкладна 11 тысяч бяздомных былі тэрмінова эвакуяваныя ў часовыя сховішчы. У самым паўднёвым штаце Рыя-Грандзі-ду-Сул таксама не абышлося без ахвяраў замаразкаў — загінулі два чалавекі.



СМІ таксама паведамляюць пра гібель людзей ад халадоў у Парагваі і Уругваі — агулам за апошнія дні загінулі шэсць чалавек.



Фота: flickr.com/ Bode Morto

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі