Смяротная аўтааварыя на тэрыторыі Мазырскага НПЗ

Смяротная аўтааварыя на тэрыторыі Мазырскага НПЗ

Аўтааварыя са смяротным вынікам здарылася на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

На тэрыторыі прадпрыемства сутыкнуліся грузавы Mercedes Actros з паўпрычэпам і пасажырскі аўтобус МАЗ, які перавозіў работнікаў завода.

Паводле папярэдніх звестак, у ДТЗ загінуў 33-гадовы кіроўца, які нядаўна стаў бацькам. 15 чалавек шпіталізаваныя. 

На месцы аўтааварыі працуюць міліцыяны, якія высвятляюць падрабязнасці здарэння.

На Мазырскім НПЗ карэспандэнту Еўрарадыё пацвердзілі, што адбылося нейкае здарэнне, але падрабязнасцяў не распавялі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі