Вы тут

СМС з запрашэннем удзельнічаць ў выбарах атрымалі ўсе абаненты Беларусі

СМС з запрашэннем удзельнічаць ў прэзідэнцкіх выбарах атрымалі ўсе абаненты Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-цэнтры кампаніі МТС.

Як паведамляла Еўрарадыё, 8 кастрычніка абаненты МТС атрымалі СМС наступнага зместу: "Выбаршчык! Прымі ўдзел у выбарах! Твой голас важны! Цэнтрвыбаркам".

Паводле афіцыйнага адказу прэс-цэнтру МТС, такія паведамленні атрымалі ўсе абаненты краіны і не толькі карыстальнікі сеткі МТС. Ініцыятыва належыць Цэнтрвыбаркаму, для якога, дарэчы, такая паслуга аказалася цалкам бесплатнай.

“Гэта ініцыятыва ЦВК, накіраваная з Мінсувязі. З-за таго, што інфармацыя носіць характар ​​сацыяльнай рэкламы, усе тры аператары абавязаны былі яе разаслаць. Парушэнняў правоў карыстальнікаў з нашага боку тут няма. Рассылка закранула ўсіх абанентаў краіны”, — паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар кампаніі МТС Таццяна Курбат.

Адбыліся і кур'ёзныя сітуацыі. СМС з прапановай галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах атрымаў амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Брус Бакнэл.

Фота: БЕЛТА і Еўрарадыё