СМІ: Uber выкарыстоўвае сакрэтную праграму для падману ўладаў

СМІ: Uber выкарыстоўвае сакрэтную праграму для падману ўладаў

Uber выкарыстоўвае спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе не прымаць заказы ад чыноўнікаў, паліцэйскіх і іншых прадстаўнікоў улады ў тых гарадах, дзе дзейнасць кампаніі забароненая ці ў дачыненні да яе вядзецца расследаванне.

Як паведамляе ВВС, сэрвіс таксі Uber ўжо некалькі гадоў выкарыстоўвае сістэму Greyball, якая збірае персанальныя дадзеныя кліентаў і аналізуе іх. У кампаніі сцвярджаюць, што Greyball дапамагае змагацца з нядобрасумленнымі кліентамі, якія парушаюць правілы аказання паслуг.

Greyball збірае інфармацыю як з прыкладання Uber, так і з іншых рэсурсаў. У прыватнасці, праграма аналізуе адрасы, вылучаючы раёны, дзе знаходзяцца адміністрацыйныя будынкі. Далей супрацоўнікі Uber аналізуюць, якім чынам выкарыстоўваюць прыкладанне людзі, якія знаходзяцца ў гэтай зоне.

Калі чалавек часта адкрывае і закрывае дадатак, то ён вызначаецца ў Greyball імаверна звязаны з уладамі. Праграма таксама аналізуе дадзеныя крэдытных карт кліентаў, выяўляючы такім чынам карты, выдадзеныя супрацоўнікам дзяржструктур.

У выніку, калі чалавек вызначаецца Greyball як магчымы прадстаўнік уладаў, прыкладанне Uber паказвае, што вольных машын на дадзены момант няма, або замяняе асноўны экран прыкладання на фэйкавы. Аб існаванні сістэмы газеце New York Times распавялі некалькі былых і цяперашніх супрацоўнікаў Uber.

"Гаворка ідзе або пра людзей, якія хочуць фізічна нашкодзіць кіроўцам, альбо пра канкурэнтаў, якія хочуць нашкодзіць нашай працы, альбо пра апанентаў, якія змаўляюцца з уладамі", — заявілі ў кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі