СМІ: У Расіі ад грыпу памерлі ўжо 50 чалавек

СМІ: У Расіі ад грыпу памерлі ўжо 50 чалавек

У Расіі ідзе эпідэмія грыпу і ВРВІ. Па звестках эпідэміёлагаў, ад грыпу ў краіне памерлі 50 чалавек. Прычым 24 чалавекі памерлі на гэтым тыдні. Такія лічбы інфармагенцтву ТАСС назвала загадчыца лабараторыі біятэхналогіі і дыягностыкі прэпаратаў НДІ грыпу Ганна Самініна.

Па яе словах, высокае захворванне і смяротнасць у некаторых рэгіёнах Расіі тлумачацца мутацыяй віруса свінога грыпу. Сярод вылучаных і даследаваных у лабароторыях вірусаў каля 40% маюць змяненні генома, супраць якіх няма вакцыны. На сёння расійскія медыкі вылучылі тры мутацыі віруса, паведамляе Самініна.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі