СМІ: у Баранавічах загінуў міліцэйскі падпалкоўнік — удзельнік рэпрэсій

У Баранавічах загінуў падпалкоўнік міліцыі Аляксей Гецьман — актыўны ўдзельнік рэпрэсій, пішуць недзяржаўныя СМІ. 

Паведамляецца, што Гецьман зламаў шыю, калі няўдала скокнуў у ваду. Нырнуў, стукнуўся галавою аб дно, нейкі час правёў паралізаваны і ў выніку памёр.
 
Гецьман служыў начальнiкам адзела аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі Баранавіцкага ГАУС. Паводле інфармацыі журналістаў, ён быў адным з галоўных выканаўцаў рэпрэсій у Баранавічах. Ён сам і ягоныя падначаленыя хлусілі ў судах і фабрыкавалі справы супраць жыхароў горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.