Вы тут

СМІ: Рыхтуецца працяг фільма "Матрыца"

Фільм-антыўтопія распавядае пра чалавецтва, якое апынулася пад уладай штучнага інтэлекту.

Рыхтуецца працяг фільма "Матрыца". Праектам займаюцца сёстры Лана і Лілі Вачоўскі. Пра гэта ў інтэрв'ю Yahoo Movies паведаміў амерыканскі рэжысёр і каскадзёр Чад Стахелскі. Ён не ўдакладніў, ці выступаюць сёстры Вачоўскі ў якасці рэжысёраў новага фільма, інфармуе meduza.io.

Фільм-антыўтопія "Матрыца" распавядае пра чалавецтва, якое апынулася пад уладай штучнага інтэлекту. Ён з'явіўся на экранах у 1999 годзе (рэжысёры — Вачоўскі). У 2003 годзе выйшлі два сіквела: "Матрыца: Перазагрузка" і "Матрыца: Рэвалюцыя".

Чад Стахелскі заявіў, што гатовы пайсці працаваць каскадзёрам у новым фільме. У "Матрыцы" ён быў дублёрам выканаўцы галоўнай ролі Кіану Рыўза.