У Чарнігаве расійскія вайскоўцы абстралялі чаргу па хлеб. "Суспільне" паведамляе прынамсі пра дзесяць ахвяраў.
Чарнігаў і вобласць знаходзяцца пад агнём з першага дня вайны. Як адзначае hromadske.ua, расійскія войскі абстрэльваюць жылыя кварталы, школы, універсітэты, помпавыя станцыі дыі іншыя грамадзянскія аб'екты. У выніку абстрэлаў у горадзе і вобласці ўзніклі праблемы з водазабеспячэннем, ацяпленнем і электрычнасцю.
Для эвакуацыі з Чарнігава няма ўзгодненых гуманітарных калідораў.