СМІ паведамляюць пра моцны выбух у цэнтры Мелітопаля — горад кантралююць расіяне

У выніку выбуху, паводле папярэдніх дадзеных, пацярпелі дзве жанчыны і малады мужчына /@riamelitopol
У выніку выбуху, паводле папярэдніх дадзеных, пацярпелі дзве жанчыны і малады мужчына /@riamelitopol

У цэнтры Мелітопаля раніцай у панядзелак прагрымеў магутны выбух. Пра гэта пішуць некалькі расійскіх і ўкраінскіх медыя, у тым ліку ўкраінскі рэсурс "Сегодня".

Выбух адбыўся каля 8 гадзін раніцы. Людзі, якія жывуць непадалёк ад месца выбуху, паведамлялі, што ў іх у дамах дрыжалі вокны і сцены.

Паводле папярэдніх звестак, выбух адбыўся недалёка ад дома, дзе жыве новы кіраўнік Запарожскай вобласці Яўген Баліцкі. Баліцкі — былы дэпутат Вярхоўнай рады Украіны. 26 траўня ён быў прызначаны кіраўніком вайскова-грамадзянскай адміністрацыі (ВГА) Запарожскай вобласці — той яе часткі, якая знаходзіцца пад кантролем Расіі. У гэты ж дзень Рада Бяспекі Украіны завяла супраць Баліцкага крымінальную справу па артыкуле "калабарацыянізм".

Паводле папярэдніх дадзеных, раненні ў выніку выбуху атрымалі дзве жанчыны і малады мужчына. У дадзены момант інфармацыя ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі