СМІ: Падчас тэракту ў Берліне ў грузавіку спрацавала тармазная сістэма

СМІ: Падчас тэракту ў Берліне ў грузавіку спрацавала тармазная сістэма

Падчас тэракту 19 снежня ў Берліне ў грузавіку спрацавала аўтаматычная тармазная сістэма. Гэта дазволіла выратавацца многім з прысутных на калядным кірмашы людзей. Сістэма спрацавала пасля таго, як аўтамабіль пратараніў першы кіёск на рынку, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Пад коламі грузавіка тады загінулі 12 чалавек, 49 атрымалі раненні.

24-гадовага Аніса Амры, ураджэнца Туніса, падазраванага ў здзяйсненні тэракту ў Берліне, застрэлілі ў Італіі падчас спробы затрымання. З'явілася інфармацыя, што перад пачаткам нападу ён адправіў СМС з наступным тэкстам: "Брат, усё ідзе паводле плана, як таго хоча бог. Я ў машыне. Маліся за мяне, брат". Пакуль невядома, ці быў адрасатам 40-гадовы ўраджэнец Туніса, якога затрымалі ў сераду па падазрэнні ў датычнасці да арганізацыі нападу ў Берліне, адказнасць за які ўзяла тэрарыстычная "Ісламская дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі