СМІ назвалі імя чалавека, які можа стаяць за тэрактамі ў Парыжы

СМІ назвалі імя чалавека, які можа стаяць за тэрактамі ў Парыжы

Стала вядомае імя чалавека, які можа стаяць за тэрактамі ў Парыжы. Пад падазрэннем 27-гадовы грамадзянін Бельгіі Абдэльхамід Абауд. Як інфармуе РІА "Новости", з ім, нібыта, размаўлялі перад тэрактамі смяротнікі. Мяркуецца, што Абдельхамід Абауд кантраляваў аперацыю ў Парыжы.

Нядаўна імя Абауда згадвалася ў сувязі з прэвентыўнымі арыштамі групы людзей, якія рыхтавалі тэракты ў Бельгіі. Яго называлі замоўцам і спонсарам кампаніі тэрору. Дагэтуль тэрарыста не знайшлі. Вядома, што ён ваяваў у Сірыі і адзначыўся там жорсткасцю. Пасля яго тэлефон быў лакалізаваны ў Грэцыі.

Пра Абдэльхаміда Абауда вядома, што ён мае мараканскае паходжанне. У Бельгіі яго завочна асудзілі на 20 гадоў зняволення. Вядома, што Абауд адвёз у Сірыю свайго 13-гадовага брата, якога называлі "самым маладым джыхадыстам" у свеце.  

Паводле апошніх звестак ужо ўстаноўленыя асобы пяці тэрарыстаў, якія ўдзельнічалі ў атацы на Парыж. Паводле неафіцыйных звестках, адбіткі пальцаў аднаго з тэрарыстаў супалі з адбіткамі, якія захаваліся пасля праходжання ім пашпартнага кантроля ў Грэцыі. Вядома, што тэрарысты ўваходзілі ў адну падпольную ячэйку, яны ездзілі ў Сірыю, дзе прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на баку тэрарыстычнай "Ісламскай дзяржавы".

Стала вядомае імя яшчэ аднаго смяротніка, які ўдзельнічаў у тэрактах у Парыжы

Нагадаем, увечары 13 лістапада ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў, адказнасць за якія ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава". Яе здзейснілі тры групы тэрарыстаў. Тры выбухі прагучалі каля стадыёна "Стад дэ Франс", дзе ў той момант знаходзіўся прэзідэнт Франсуа Аланд. На рок-канцэрце ў тэатры "Батаклан" былі захопленыя закладнікі, быў штурм, загінулі дзясяткі чалавек. Таксама выбухі і стральба адбываліся ў іншых месцах. Агулам загінулі 129 чалавек, сотні былі параненыя. У Францыі ўведзенае надзвычайнае становішча, абвешчаная трохдзённая жалоба.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі