У Парыжы праз год пасля тэрактаў адчынілі канцэртную залу “Батаклан”

У Парыжы праз год пасля тэрактаў адчынілі канцэртную залу “Батаклан”

У Парыжы праз год пасля серыі тэрактаў адчынілі канцэртную залу “Батаклан” — роўна год таму тут загінула 90 чалавек у выніку нападаў экстрэмістаў. З нагоды адкрыцця залы з канцэртам выступіў брытанскі спявак Стынг. Канцэрт пачалі з хвіліны маўчання ў памяць аб загінулых.

Усе прыбыткі ад канцэрту, па словах Стынга, будуць накіраваныя ў фонды Life For Paris (“Жыццё для Парыжа”) і 13 Novembre: Fraternite Verite (“13 лістапада: братэрства ісціны”).

Перад канцэртам да будынка “Батаклана” людзі неслі кветкі і запальвалі свечкі. Сярод прысутных былі сваякі, сябры і блізкія загінулых, перадае ВВС.

13 лістапада 2015 года ў Парыжы адбылася серыя тэрактаў, у выніку якіх загінулі 130 чалавек. Амаль адначасова былі здзейсненыя некалькі атак: выбухі каля стадыёна “Стад дэ Франс”, расстрэл наведнікаў некалькіх рэстаранаў, а таксама захоп і забойства закладнікаў у канцэртнай зале “Батаклан”.

Адказнасць за гэтыя напады ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Ісламская дзяржава”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі