СМІ: Намесніка старшыні Рэчыцкага райвыканкама злавілі п'яным за рулём

СМІ: Намесніка старшыні Рэчыцкага райвыканкама злавілі п'яным за рулём

Намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Мікалай Процык трапіўся інспектарам ДАІ, калі ехаў за рулём п'яным. Як піша сайт gomel.today, гэта адбылося на мінулым тыдні, калі чыноўнік накіроўваўся на працу. 

Паводле звестак журналістаў, узровень алкаголю ў крыві Процыка склаў 0,4 праміле.

Дарэчы, на сайце Рэчыцкага райвыканкама звесткі аб Процыку ўжо зніклі. Цяпер на сайце не пазначаныя ніякія імёны насупраць пасады "намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання". Астатнія намеснікі старшыні падаюцца з імёнамі і фатаздымкамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі