СМІ: Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адхілены ад працы

СМІ: Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адхілены ад працы

Паводле інфармацыі партала tut.by, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута адхілены ад працы. У дачыненні да яго следчыя, нібыта, праводзяць праверку. 

У прэс-службе Мінпрыроды журналістам не пацвердзілі і не абверглі гэтыя звесткі. "Міністэрства працуе ў штатным рэжыме", — заявілі там.

У праваахоўных органах заявілі, што не будуць каментаваць гэтае пытанне бліжэйшымі днямі.

Паведамляецца, што ў сакавіку КДБ і Камітэт дзяржкантролю выявілі факты незаконнага атрымання бюджэтных сродкаў дзяржаўным прадпрыемствам "НВЦ па геалогіі", дзе раней працаваў Каўхута. Сілавікі падазравалі чыноўнікаў з Мінпрыроды і навукова-вытворчага цэнтра ў зрыве дзяржпраграмы, якая мусіла абараніць флору і фаўну Беларусі, знайсці паклады карысных выкапняў. Шкода ацэньвалася ў больш як мільён рублёў, праваахоўнікі пачалі крымінальныя справы.

Андрэй Каўхута нарадзіўся ў 1960 годзе ў Магілёве. У 1983 годзе ён закончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1992), дацэнт (2003). Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працуе з чэрвеня 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі