СМІ: Экс-кіраўнік "Белнафтахіма" не затрыманы, а паехаў за мяжу

Пра гэта паведамляе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання.

Нагадаем, "Белнафтахім" застаўся без кіраўніка ў пачатку ліпеня, калі ад пасады быў вызвалены Ігар Жылін. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго затрымалі падчас спробы выехаць у Расію. Жыліна нібыта падазраюць у "злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі". Праваахоўныя органы гэта не пацвярджаюць.

Учора Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся на прызначэнне новага кіраўніка "Белнафтахіма". Ім стаў Ігар Ляшэнка, які дагэтуль займаў у дзяржаўным канцэрне пасаду першага намесніка старшыні. Лукашэнка адзначыў: "Кіраўніка па вядомых прычынах там няма. Але гэта яго праблемы. Я ўсіх папярэджваў, што даравання нікому не будзе, калі людзі паводзяць сябе непрыстойна і глядзяць у дзяржаўную кішэню, нічога туды не паклаўшы".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі