СМІ: амаль усе юрыдычныя асобы пакінулі "Белгазпрамбанк"

СМІ: амаль усе юрыдычныя асобы пакінулі "Белгазпрамбанк"

Юрыдычныя асобы пакідаюць "Белгазпрамбанк". Паводле інфармацыі officelife.media, з канца ліпеня з гэтага банка ў ВТБ перайшоў адзін з найбуйнейшых кліентаў — "Газпрам трансгаз". У вазе кліентаў "Белгазпрамбанка" ён займаў каля 40%. 

Як мяркуюць эксперты, знаёмыя з працай банка, з "белгазпрамбанка" сышло каля 80% юрыдычных асоб. Большая іх частка перайшла ў ВТБ.

Таксама датэрмінова сталі забіраць свае ўклады і фізасобы. На гэта паўплывала гісторыя з ператрусам у банку, калі сліавікі ўскрывалі банкаўскія ячэйкі пры адсутнасці ўладальнікаў. 

Праблемы ў "Белгазпрамбанка" пачаліся пасля таго, як яго былы кіраўнік Віктар Бабарыка вырашыў балатавацца на прэзідэнцкую пасаду. Пасля гэтага ў банку прайшлі ператрусы, шэраг яго супрацоўнікаў быў затрыманы. Следства праз дзяржаўныя СМІ распаўсюджвае версіі пра махлярства і адмыванне грошай.

Дзяржава прызначыла ў банку часовую адміністрацыю. Яе ўзначалі былая старшыня Нацбанка Надзея Ермакова. Яна паведамляла, што асноўныя акцыянеры банка — "Газпрам" і "Газпрамбанк" — не ідуць на кантакт. На думку экспертаў, гэта сведчыць, што ўласнікі "Белгазпрамбанка" закрылі ліміты і перасталі падтрымліваць яго. Гэта значыць, што банк цяпер трымаецца толькі на лініі, вылучанай Нацбанкам. 

Некаторыя эксперты мяркуюць, што неўзабаве "Белгазпрамбан" можа быць выкуплены адным з банкаў — ім можа стаць ВТБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі