"Слуцк" выйграў у "Мінска", Шыкаўка зноў забіў гол (відэа)

"Слуцк" выйграў у "Мінска", Шыкаўка зноў забіў гол (відэа)

У пятніцу, 11 траўня, стартаваў сёмы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У адзіным матчы "Слуцк" у гасцях выйграў у "Мінска" — 2:0. Тэкставы онлайн гл. тут. Галы на рахунку Мілаша Нікаліча (67-я) і Яўгена Шыкаўкі (72-я хвіліна). Адзначым, што ў Шыкаўкі гэта шосты гол у першынстве, ён — лепшы бамбардзір.

Іншыя матчы тура пройдуць у бліжэйшыя дні. У суботу згуляюць "Смалявічы" і "Дняпро", "Гомель" і "Тарпеда-БелАЗ", брэсцкае "Дынама" і "Віцебск". У нядзелю сустрэнуцца "Шахцёр" і "Іслач", "Нёман" і "Гарадзея", БАТЭ і мінскае "Тарпеда". Апошні матч тура прызначаны на панядзелак, у ім будуць гуляць "Прамень" і мінскае "Дынама".

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 18 ачкоў, у мінскага "Дынама" і "Слуцка" — па 14.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі