"Слуцк" паведаміў пра адстаўку галоўнага трэнера Аляксандра Бразевіча

31 жніўня ФК "Слуцк" паведаміў пра адстаўку галоўнага трэнера Аляксандра Бразевіча. Пагадненне з ім скасаванае "па пагадненні бакоў".

Бразевічу 49 гадоў. Ён працаваў з камандай з кастрычніка 2020 года (да таго некалькі гадоў трэніраваў "Смалявічы"). Днямі пасля паражэння каманды ад "Мінска" (0:1) трэнер анансаваў сваю адстаўку. "Слуцк" у крызісе, з сярэдзіны ліпеня ён не перамагае ў нацыянальным першынстве, займае 12-е месца.

Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера прызначылі Аляксандра Гурыновіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.