Следчыя дзеянні не праводзяцца месяц: Ціханоўская распавяла пра мужа

Святлана Ціханоўская разам з "баявымі сяброўкамі" на мітынгу 6 жніўня ў парку Дружбы народаў у Мінску / Еўрарадыё
Святлана Ціханоўская разам з "баявымі сяброўкамі" на мітынгу 6 жніўня ў парку Дружбы народаў у Мінску / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская звярнулася да супрацоўнікаў СІЗА з просьбай праяўляць гуманнасць у дачыненні да яе мужа. Кандыдатка ў прэзідэнты заявіла, што следчыя дзеянні ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага не праводзяцца больш за месяц, суды праходзяць без яго ўдзелу, але адвакаты кажуць, што Сяргей не зламаўся.

"Прыгнятае тое, што Сяргей ужо месяц сядзіць у цяжкіх умовах, у вельмі маленькай камеры, траціна якой займае туалет, дзе мала паветра і можна зрабіць толькі некалькі крокаў. Маленькая клетка для Вялікага чалавека", — кажа Ціханоўская. Яна нагадвае, чтоо 18 жніўня ў блогера каналу "Краіны для жыцця" дзень нараджэння і просіць усіх падтрымаць Сяргея.

"Буду ўдзячная тым, хто падтрымае яго лістамі, паштоўкамі і гісторыямі аб сустрэчах з ім, апублікаванымі ў СМІ і сацыяльных сетках. Думаю, што вы не забываеце, што менавіта яго канал даў простым людзям магчымасць пачаць свабодна гаварыць. Да службовых асобаў і супрацоўнікаў, ад якіх залежаць ўмовы ўтрымання і становішча майго мужа ў СІЗА, хачу звярнуцца з просьбай: рабіце сваю працу правільна, сумленна і па законе, праявіце чалавечнасць і гуманнасць. Вельмі шмат беларусаў любяць і паважаюць Сяргея Ціханоўскага, і для іх не абыякава, як да яго ставяцца ў СІЗА, дзе ён пакуль зачынены".

Святлана Ціханоўская пакінула Беларусь у ноч з 10 на 11 жніўня. МЗС Літвы заявіў, што кандыдатка ў прэзідэнты знаходзіцца ў іх. На думку даверанай асобы Ціханоўскай Вольгі Кавальковай, Святлану вывезлі з краіны беларускія спецслужбы.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі