Кавалькова: Верагодна, што Ціханоўскую ў Літву завезлі беларускія спецслужбы

Кавалькова: Верагодна, што Ціханоўскую ў Літву завезлі беларускія спецслужбы

Святлану Ціханоўскую вывезлі ў Літву беларускія спецслужбы. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказала давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Вольга Кавалькова. Па яе словах, у 16:00 Ціханоўская разам з адвакатам Максімам Знакам зайшлі ў будынак ЦВК — падаць заяву аб непрызнанні вынікаў галасавання. Праз некалькі гадзін з ЦВК Знак выйшаў без Святланы.

“Ён сказаў, што Ціханоўская не выйдзе: "Далей яна сама". Яна не выйшла да нас, да аховы і машыны. Мы не ведаем, хто яе павёз з ЦВК, але можна выказаць здагадку, што беларускія спецслужбы”.

На думку Кавальковай, відэазвароты, у якіх Святлана Ціханоўская тлумачыць прычыны свайго ад'езду і заклікае беларусаў адмовіцца ад пратэстаў, былі запісаныя яшчэ ў ЦВК:

“ Яна з той жа прычоскай і ў той жа вопратцы, у якой ехала падаваць заяву”.

Разам з Ціханоўскай у Літву выехала Марыя Мароз. Сёння яе мусілі судзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі