Следчыя адпусцілі некаторых затрыманых па "справе медыкаў"

Следчыя адпусцілі некаторых затрыманых па "справе медыкаў"

Следчыя вызвалілі з-пад варты некаторых фігурантаў гучнай "справы медыкаў". Як піша tut.by, на волю выйшлі галоўны лекар Мінскай абласной лякарні Андрэй Каралько, загадчык эндаскапічнага аддзялення 9-й лякарні Андрэй Саўчанка і намеснік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі.

Ператрус на працы ў галоўнага лекара Мінскай абласной лякарні Андрэя Каралько адбыўся 20 чэрвеня. Тады ж яго затрымалі. 11 ліпеня старшыня КДБ Валерый Вакульчык пацвердзіў, што Каралько затрыманы, на яго і іншых медыкаў пачалі крымінальныя справы.

Кіраўнік КДБ заявіў, што лекараў затрымалі па падазрэнні ў атрыманні хабару за спрыянне ў пастаўцы медабсталявання і медыцынскіх прэпаратаў па завышаных цэнах. Па словах Вакульчыка, у справе фігуруе больш за 60 чалавек.

Каралько на працу пакуль што не з'яўляўся. Абавязкі галоўнага лекара выконвае Валерый Усніч.

Намеснік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі таксама выйшаў на волю, але цяпер не займае кіруючую пасаду. З 23 ліпеня ён звычайны дзіцячы лекар-хірург, паведамілі ў прыёмнай галоўнага лекара РНПЦ дзіцячай хірургіі.

На працу ў 9-ю лякарню вярнуўся і вызвалены з-за кратаў загадчык эндаскапічнага аддзялення Андрэй Саўчанка. А вось галоўны лекар Валерый Кушнярэнка па-ранейшаму затрыманы. У прыёмнай кажуць: "Валерый Сцяпанавіч не працуе, у нас ужо няма пасады галоўнага лекара, мы перайменаваныя, мы больш не 9-я клінічная бальніца". Установа цяпер перайменаваная ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі