Вы тут

СК: у Брэсце ў падпалкоўніка міліцыі страляў 70-гадовы вясковец

Стралка затрымалі / brestcity.com

У Брэсце ў начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС аблвыканкама падпалкоўніка міліцыі Юрыя Шакунца страляў 70-гадовы вясковец, жыхар Брэсцкага раёна, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Здарэнне адбылося раніцай 27 ліпеня ў яго кабінеце — ішоў прыём наведвальнікаў. Стрэлы прагучалі з самаробнага прыстасавання. Мужчына дастаў яго і накіраваў у бок афіцэра. Ён паспеў зрабіць некалькі стрэлаў.

СК сцвярджае, што Шакунец не атрымаў раненні, дзякуючы аператыўнай рэакцыі.

Распачата крымінальная справа. Стралок затрыманы, ён падазраецца ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі (ч. 1 арт. 14, п. 10 ч. 2 арт. 139). Паведамляецца, што будзе прызначана псіхолага-псіхіятрычная экспертыза затрыманага.

Юрый Шыкунец / З архіву vb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.