Вы тут

СК: некаторыя афіцэры вербавалі сілавікоў у "дэструктыўна настроеныя групоўкі"

Следчы камітэт / БЕЛТА

Некаторыя экс-супрацоўнікі Следчага камітэта будуць пазбаўленыя сваіх званняў. Пра гэта дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА сказаў кіраўнік прэс-службы СК Сяргей Кабаковіч.

Па яго словах, некаторыя афіцэры СК займаліся вярбоўкай сілавікоў "у шэрагі дэструктыўна настроеных груповак". Кабаковіч напералічыў і іншыя іх дзеянні: "Акрамя таго, для распальвання сацыяльнай варожасці публікавалі асабістыя даныя супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, а таксама не адпаведную рэчаіснасці інфармацыю, якая накіраваная на дыскрэдытацыю ўлады і праваахоўнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь".

Прадстаўнік СК заявіў, быццам такія людзі не вартыя насіць афіцэрскія званні. Агульную колькасць такіх экс-супрацоўнікаў ён не назваў.

Як распавядала Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка сваім указам №174 пазбавіў званняў сілавікоў, якія пасля выбараў 2020 года перайшлі на бок народа. Паведамлялася, што ў гэтым спісе больш за 80 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.