Лукашэнка пазбавіў званняў сілавікоў, якія перайшлі на бок народа

Лукашэнка пазбавіў званняў сілавікоў, якія перайшлі на бок народа

Аляксандр Лукашэнка пазбавіў званняў больш за 80 былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў, якія перайшлі на бок народа пасля выбараў 2020 года. 4 траўня ён падпісаў адпаведны ўказ №174, перадае БЕЛТА.

Паводле афіцыйнай версіі, падчас абвастрэння грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі асобныя вайскоўцы і сілавікі "нагняталі пратэстныя настроі ў грамадстве, арганізоўвалі і ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, размяшчалі ў сетцы Інтэрнэт экстрэмісцкія матэрыялы, заклікалі да радыкальных дзеянняў, публікавалі асабістыя звесткі дзяржаўных служачых, журналістаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, выступалі з абвінавачваннямі, абразамі і пагрозамі ў іх адрас. Дыскрэдытуючы гонар і годнасць вайскоўца і супрацоўніка, праяўлялі непавагу да дзяржаўных сімвалаў, выкідалі службовыя пасведчанні, здымалі пагоны, адмаўляліся ад выканання службовых абавязкаў". 

На шэраг былых вайскоўцаў пачалі крымінальныя справы, у тым ліку за арганізацыю актаў тэрарызму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі