СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску пераязджае
![СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/val20.jpg.webp?itok=gVZfh5PF)
СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску / Euroradio
СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску пераязджае. Вязняў перавязуць у Магілеў, Жодзіна і ў новы следчы ізалятар у Калядзічы, піша Dissident.by.
З 25 красавіка ў следчым ізалятары № 1 перастаюць прымаць перадачы. Па інфармацыі праваабаронцаў, там знаходзіцца як мінімум 42 палітычных зняволеных.
Новае СІЗА ў Калядзічах пачалі будаваць яшчэ ў 2010 годзе. Завяршыць будаўніцтва планавалі да 2015-га. Але потым тэрміны некалькі разоў пераносіліся. Частку зняволеных з мінскага СІЗА № 1 перавялі ў Калядзічы яшчэ ў канцы 2023-га.
Мяркуецца, што пасля пераезду Валадаркі Пішчалаўскі замак, дзе цяпер знаходзіцца СІЗА, перададуць гораду. Яго плануюць адрэстаўраваць.
![СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску пераязджае](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2020_4.jpg.webp?itok=Y1kXJ1Bg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.