СіРОП і Дуся аб'ядналіся ў дуэт і цяпер даюць анлайн-канцэрт
![СіРОП і Дуся аб'ядналіся ў дуэт і цяпер даюць анлайн-канцэрт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/101527363_10158586852925990_2615569207055613952_o.jpg.webp?itok=XyNdQshR)
Рэпер Аляксей СіРОП Загорын і індзі-спявачка Дуся стварылі новую музычную калабарацыю. Вынік музыкі збіраюцца паказаць 11 чэрвеня ў 20:00 падчас першага сумеснага анлайн-канцэрта.
Хто не ў курсе, СіРОП — былы саксафаніст "Ляпісаў", а яшчэ былы зэк з дзесяццю судзімасцямі. Два гады таму завязаў з мінулым і ў сакавіку 2020-га выпусціў дэбютны альбом "Страшила". А Дуся (Еўдакія Шукшына) спявае трапяткія дзявочыя песні пад фартэпіяна. Аднойчы ў яе атрымалася кінуць наркотыкі, і на іх месца прыйшла музыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.