Сіноптыкі: У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы

Месцамі будуць ісці моцныя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы град. Вецер паўночна-ўсходні, 5-10 метраў за секунду, падчас навальніц з парывамі да 15-20 метраў.





Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 20 да 26 цяпла, па Гомельшчыне — да 27-30, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net